Да ўвагі бацькоў будучых дашкольнікаў
Алгарытм прыёму дзіця ва ўстанову дашкольнай адукацыі
1. Пастаноўка на ўлік ажыццяўляецца ў службе “Адно акно” Астравецкага раённага выканаўчага камітэта” (г. Астравец, вул. Наберажная, д 2,тэл. 22-2-91) і сельскіх выканаўчых камітэтах па месцы размяшчэння ўстановы дашкольнай установы. Парадак пастаноўкі на ўлік вызначаны Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 16.08.2011 №234.
Для пастаноўкі на ўлік неабходны:
- заява законных прадстаўнікоў;
- дакумент, які пацвярджае асобу законнага прадстаўніка дзіцяці (пашпарт і інш.);
- копія пасведчання аб нараджэнні дзіцяці;
2.Выдача накіраванняў у дзяржаўныя установы адукацыі для засваення зместу адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца ў аддзеле адукацыі Астравецкага раённага выканаўчага камітэта (г.Астравец, вул. Акцябрская, д 8, каб. 8, тэл. 21-382). Тэрмін дзеяння накіравання складае 15 дзён з дня яго выдачы. Камплектаванне груп устаноў дашкольнай адукацыі і перавод выхаванцаў з адной групы ў другую ажыццяўляецца кожны год на пачатак навучальнага года (1 верасня). Магчыма залічэнне дзяцей на працягу навучальнага года пры ўмове свабодных месцаў.
Звяртаем увагу, што ў калектыўных дагаворах устаноў дашкольнай адукацыі замацавана права на прадастаўленне месца ў дашкольнай установе дзецям работнікаў дадзенай дашкольнай установы.
Артыкулам 41 Закона РБ ад 17.07.2007 г. “Аб органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь” прадугледжана, што супрацоўнікам органаў унутраных спраў гарантуецца прадастаўленне іх дзецям месцаў ва ўстанове адукацыі для атрымання дашкольнай адукацыі на працягу трох месяцаў з дня падачы заявы. Дадзеным законам не прадугледжана прадасташленне месца ў бліжэйшых да месца пражывання ўстановах дашкольнай адукацыі ў першачарговым парадку.
3. Прадастаўленне медыцынскай даведкі (перад прыёмам у дашкольную ўстанову)
Што неабходна набыць, калі вы рашылі прывесці дзіця ў дзіцячы садок
2 малодшая група
1. Альбом для малявання 2. Каляровыя алоўкі 3. Гуаш, пэндзлік, шклянка 4. Пластылін, дошка для лепкі 5. Каляровы картон 6. Набор каляровай паперы 7. Нажніцы 8. Клей 9. Дзіцячая зубная паста 10. Зубная шчотка, шклянка 11. Папера туалетная 12. Вадкае мыла 13. Сурвэткі 14. Дзіцячая кніжка 15. Цацка, або дзіцячая гульня 16. Кніжка-размалёўка | Старшая група
1. Каляровыя алоўкі 2. Фламастары 3. Фарбы (гуаш) 4. Клей-аловак 5. Каляровая папера і картон 6. Пластылін 7. Альбом для малявання 8. Кніжка-размалёўка (з вялікімі малюнкамі) 9. Зубная паста 10. Нажніцы 11. Спартыўная форма 12. Дзіцячая кніжка па ўзросту 13. Дзіцячая гульня па ўзросту 14. Туалетная папера 15. Салфеткі папяровыя і вільготныя 16. Вадкае мыла 17. Папяровыя ручнікі |