У суботу, 2 лютага, адбыўся традыцыйны Вечар сустрэчы выпускнікоў. У актавай зале сабраліся нядаўнія школьнікі і тыя, хто скончыў школу 30, 35, 40 гадоў назад. Увогуле, сустрэчы былі рады ўсе, не толькі "юбілейныя" выпускі, але менавіта іх, юбіляраў, запрашалі на святочную сцэну. Урачыста і кранальна гучалі словы падзякі роднай школе.
















