14 верасня прайшла сустрэча школьнікаў з начальнікам аддзялення ДАІ Астравецкага раёна Александровічам У.І., які адзначыў, што адна з прыярытэтных задач па выхаванні бяспечных паводзін дзяцей - гэта прафілактыка дарожна-транспартнага траўматызму. У чарговы раз была даведзена інфармацыя аб правілах пераходу вуліц, аб карыстанні веласіпедамі, аб светавяртаюых элементах ("флікерах").
