Каторы год запар на базе ўстановы дзейнічае атрад "Юны сябар пагранічнікаў". У сувязі з гэтым наладжана супрацоўніцтва паміж установай адукацыі і пагранічнай заставай "Маладзечненская". Стала добрай традыцыяй правядзенне сумесных акцый, спартыўных спаборніцтваў, святаў. Адным з такіх мерапрыемстваў у верасні стала правядзенне акцыі "Чысты лес". Пагранічнікі і вучні працавалі на участку ляснога масіву, па якім прайшлася бура.

