На сайт установы адукацыі  

Фота экспанатаў асноўнага фонду музея


экс1.JPGэкс8.JPGэкс15.JPG
экс3.JPGэкс4.JPGэкс5.JPG
экс2.JPGэкс7.JPGэкс6.JPG
экс10.JPGэкс12.JPGэкс11.JPG
экс14.JPGэкс13.JPGэкс19.JPG
экс18.JPGэкс21.JPGэкс16.JPG
экс24.JPGэкс25.JPGэкс26.JPG
экс28.JPGэкс29.JPGэкс30.JPG

Музейныя ўрокі, як урокі з жыцця…

Сваімі думкамі дзеляцца вучні 7 “А” класа Варнянскай  школы Калтан Аліна, Петрык Юлія, Віткевіч Аляксей…

Калтан Аліна: “У фае школы мы павесілі аб’яву “Савет музейнага пакоя запрашае вучняў школы на музейныя ўрокі, якія будуць праходзіць з 21 па 24 студзеня для вучняў 1-11 класаў”.  Мы, гэта ўдзельнікі  краязнаўчага гуртка “Гасцінец” прапанавалі цікавую праграму  пад агульнай назвай “Няма на свеце краю, што лепшы за Варняны, няма на свеце даражэй зямлі”. Усе хто прысутнічаўна першым уроку апынуліся ў далёкім мінулым, дзе жылі нашы продкі, якія паклалі пачатак мястэчку .Прагучала легенда аб назве Варнян, успомнілі знакамітых і ўплывовых магнатаў пад чыёй апекай  будаваўся вядомы Варнянскі архітэктурны ансамбль, дарэчы адіны такога тыпу ў Еўропе! Але гісторыі без людзей не бывае. Цэлы пласт гісторыі Варнян адкрылі вучоныя : прафесар Адам Мальдзіс, архівавед Брэгер Герман, мясцовы краязнаўца , выпускнік нашай школы Алесь Юркойць і іншыя неабыякавыя людзі. А легенду аб востраве закаханых мы  убачылі на экране. Слухачы і гледачы не засталіся раўнадушнымі.Назаўтра яны прынеслі малюнкі ў якіх выразілі сваё бачанне гісторыі вёскі.

1м.jpg 2м.jpg

3м.jpg



  Петрык Юлія: “Другі музейны ўрок прайшоў пад назвай “Усё пачынаецца за званка”. Школьнае жыццё сапраўды пачынаецца са званка. Адкуль пайшла такая традыцыя, хто прыдумаў званок ,і… аказваецца, званочак мае лячэбныя ўласцівасці. Аб гэтых цікавых фактах расказалі ўсім дзяўчынкі 5 класа- Бяляўская Кацярына і Юркойць Вікторыя. Школа наша пачынае сваю гісторыю з 16 стагоддзя. Не  ўсім дзеткам давалася такая магчымасць вучыцца многія стагоддзі. За харчаванне аднаго вучня трэба было плаціць 45  рублей за навучальны год. На гэтыя грошы трэба было з гаспадаркі прадаць 2 каровы ці 2 кабаны! Плата была вельмі вялікая: сям’я з 6 чалавек (тата, маці, два браты, дзве сястры) працавалі круглы год, каб пракарміць аднаго вучня. А яшчэ ў фае  працавала цікавая выстава. Унікальныя дакументы (падручнікі і дакументы – пасведчанні аб заканчэнні школы, атэстаты сталасці, ведамасці, пахвальныя граматы, сшыткі і інш), прадстаўленыя на выставе, ахопліваюць цэлае стагоддзе і даюць выразнае ўяўленне пра змены, якія адбываліся ў краіне і ў жыцці людзей. Самыя разумныя і дасціпныя паспрабавалі знайсці адказ на задачку, над вырашэннем якой думалі яшчэ ў пачатку ХХ ст.: “Помещик имел луг длиною в 300 саж. и шириною в 192 саж.; с каждой десятины луга он накосил по 325 пуд. сена и все сено продал. Сколько денег выручил помещик, если четвертую часть собранного сена он продал по 75 коп. за пуд, а остальное сено – по 70 коп?” або “Уложение Царя Алексея Михайловича было обнародовано 29 января 1649 года, а Судебные Уставы Императора Александра ІІ – через 215 лет 9 мес. 22 дня. Когда были обнародованы Судебные Уставы Императора Александра ІІ”.

         З фотаздымкаў мінулых часоў паглядаюць  школьнікі, прыгожа апранутыя, з кветкамі, радаснай усмешкай і шчырай надзеяй у сэрцы на тое, што першая настаўніца будзе абавязкова добрай і лагоднай, побач – заўсёды самыя надзейныя і верныя школьныя сябры, а ў дзённіку будуць валадарыць толькі выдатныя адзнакі…

Гісторыя школы працягваецца, яе пішам мы, сучасныя вучні.

7м1.jpg6м1.jpg


Віткевіч Аляксей : “А “музей у чамадане” адкрыў нам гісторыі школьных рэчаў савецкага перыяду.Школьныя форма з белым фартушком, партфель першакласніка, чарнільніца-“невылівайка”, школьныя лічыльнікі, зусім недаўна імі карысталіся нашы бабулі і дзядулі, а цяпер ім па 60-год і яны “экспанаты”.У савецкіх школьнікаў было таксама цікавае жыццё, яны маглі запраста пракаціцца на сваім партфелі з горкі замест сучаснага цюбінга і ватрушкі, яны ўжывалі ручкі са стальным пяром і называлі яе “жабка”, ці “зорачка”, пісалі ў сшытку і прамакалі напісанае нейкай дзіўнай салфеткай, якая называлася “прамакатка”, а калькулятарам ім служылі лічыльнікі з драўлянымі костачкамі надзетымі на жалезныя спіцы.І пры гэтым вучні станавіліся выдатнікамі-медалістамі, а затым прафесарамі, кандыдатамі навук, дзеячамі ў касмічнай сферы, як Леанід Тапуць,  нават памочніцай Прэзідэнта стала наша выпускніца - Ірына Бутовіч . Не ў гаджэтах справа згадзіліся мае аднакласнікі. Аднагалосна : У стараннасці!

Для пачаткоўцаў была праведзена інтэрактыўная гульня “З рога ўсяго многа”. Загадкі пра старынныя  прылады працы вучні адгадалі ўсе. Нават пазналі што

“ ў ліпавым карытцы жывое варушыцца?, ”і паказалі на лапці.Сучасная пральная машына ёсць ў нашых матуль, а ў нашых прабабуль гэта – драўляны пранік, якім перылі бялізну.Электрычным прасамз  з наварочанымі функцыямі ў іх быў валак і качалка.А камбайн гэта ўсяго серп, ды цэп .Якімі працавітыя былі нашы продкі! 

У сучасным высокатэхналагічным свеце простыя рэчы, якімі карысталіся нашы продкі , становяцца дзівам, якое цяжка зразумець.Калаўрот, кросны, маслабойка - рэчы, якія выйшлі з ужытку, пабачыць іх можна ў музеях, ды дзе-нідзе на вышках старых хат. Раней усе прадметы хатняга ўжытку, прылады працы  выраблялі сваімі рукамі, з дрэва, кары, лёну,скуры.”Не сілаю, а розумам” вырабляліся ўсе гэтыя рэчы. Існавалі прымаўкі “Не глядзі каб скора,а глядзі каб добра”, “Як ручкі зробяць, так спінка зносіць”.

Уздыхаць па старых рэчах, вяртацца да старога ўкладу жыцця, канечне, не варта, але ведаць, як жылi нашы дзяды-прадзеды, трэба. 

    9м1.jpg8м1.jpg

Казлоўская Эльвіра

 Пазнавальнай канешне была экскурсія ў краязнаўчы музей Гудагайскай школы і Гудагайскі касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі. Багатая на таленты і зямля Гудагайская. Разумныя і таленавітыя людзі нарадзіліся тут.Іх імёны ведаюць у свеце, прафесар Адам Восіпавіч Мальдзіс,мастакі Леў Дабжынскі і Алег Драбышэўскі і многа іншых цудоўных людзей.Гісторыю стварэння чыгункі ў Гудагаі і гісторыю цудатворнага абраза Маці Божай мы пачулі ад нашай настаўніцы гісторыі. Манашка ордэна кармялітаў босых, сястра Тэрэса расказала нам аб гісторыі ўзнікнення касцёла , аб сваім выбары служыць Богу і прапанавала  нам па традыцыі скласці просьбы да Найсвяцейшай Маці, кінуць тыя запіскі ў скарбоначку. Што мы і зрабілі з вялікім задавальненнем і надзеяй. 

Музейныя ўрокі не закончыліся, мы будзем рыхтаваць новыя , яшчэ больш цікавыя і запамінальныя. Калі вы любіце гісторыю,ато запрашаем да нас ў Варнянскую школу. 

Члены Савета музейнага пакоя