Прыярытэтныя накірункі дзейнасці ўстановы адукацыі
1. Стварыць неабходныя ўмовы (навукова-метадычныя, арганізацыйныя, інфармацыйныя, кадравыя, рэсурсныя) для дзейнасці педагагічнага калектыва, накіраваныя на павышэнне якасці адукацыі.
2. Фарміраваць адукаваную, рознабакова развітую, фізічна здаровую, маральна ўстоўлівую асобу навучэнца, падрыхтаваную да самастойнага жыцця ў сям’і і грамадстве.
Задачы
1. Забяспечыць рацыянальнае і комплекснае спалучэнне ў адукацыйным працэсе ўрочнай, факультатыўнай, пазаўрочнай работы з мэтай стварэння аптымальных умоў для атрымання трывалых ведаў па вучэбных прадметах навучэнцамі ўстановы.
2. Забяспечыць рэалізацыю магчымасцей высокаматываваных навучэнцаў праз эфектыўны ўдзел у алімпіядным руху, інтэлектуальных і творчых конкурсах.
3. Працягваць работу па фарміраванні ў навучэнцаў актыўнай жыццёвай пазіцыі, павагі да дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь, высокамаральных ідэалаў, агульнакаштоўнасных якасцей праз узмацненне выхаваўчай ролі пазакласнай работы, удзел у сацыяльназначнай дзейнасці.
4. Удасканальваць аналітычную дзейнасць, творчае самаразвіццё педагагічных кадраў шляхам фарміравання пазітыўнай прафесійнай устаноўкі, стымулявання прафесіянальнай актыўнасці.
5. Забяспечыць зніжэнне агульнага ўзроўню захворваемасці навучэнцаў і выхаванцаў дашкольнай установы праз ўдасканальванне здароўезберагаючага асяроддзя, актыўнае ўключэнне ў фізкультурна-масавыя мерапрыемствы.